Upload

Log in to follow creators, like videos, and view comments.

eh-background

Create effects

See more
© 2023 TikTok

lixtar.media

lixtar.media

27Following
2219Followers
17.4KLikes

Медыя, якое палягчае жыццё беларусаў за мяжой ⭐

За першую палову лета наша каманда пазнаёмілася з больш за 30 мясцовымі ініцыятывамі ў розных кутках Польшчы: мы праехалі краіну ад поўначы да поўдня – ад Гданьска да Кракава і з захаду да ўсходу – ад Познані да Беластоку.

Былі праведзены сустрэчы з мэрыяй Беластоку, Вроцлава, Познані і Кракава, дзе мы ўбачылі гатоўнасць польскіх уладаў ісці насустрач і дапамагаць рабіць жыццё дыяспары лягчэй. Мэрыі прапанавалі дапамагчы з пошукам пляцовак дзеля мерапрыемств беларусаў і арганізацыі беларускай школы, абяцалі звязацца з мясцовымі ўжондамі дзеля вырашэння праблемы доўгага чакання дэцызіі па беларускіх дакументах.

Па выніку паездак мы ня толькі самі ўбачылі, чым жыве беларуская дыяспара ў рэгіёнах, але спадзяёмся паспрыялі іх знаёмству паміж сабой.

Дзякуем усім зацікаўленым нашымі паездкамі беларусам, і заклікаем прыняць удзел у кампаніі па зборы подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах.

Ваша lixtar.media 💛
#беларускіцікток #беларускаямова #жывебеларусь
Get TikTok App